Эксперт: Гаварыць, што бітва за Харкаў выйграная, яшчэ рана, але ўкраінцы адсунулі расейцаў ад гораду

У студыі «Белсату» ўкраінскі вайсковы аглядальнік Ігар Леўчанка распавёў, што адбываецца цяпер з буйным украінскім горадам, за які ідзе змаганне не першы тыдзень:

«Гаварыць, што бітва за Харкаў выйграная, яшчэ рана. Нашыx войскі адсунулі супраціўніка ад Харкава, каб той не мог абстрэльваць горад з артылерыйскіх сістэмаў. Аднак варта разумець, што пры жаданні расейцы могуць абстрэльваць Харкаў нават з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, бо ад гораду да мяжы з Расейскай Федэрацыяй – каля 40 кіламетраў».

Расейцы нанеслі ракетныя ўдары па будынках Службы бяспекі Украіны і абласнога ўпраўлення паліцыі. На месцы працавалі супрацоўнікі МНС. Харкаў, Украіна. 2 сакавіка 2022 года. Фота: ПД / Белсат

Леўчанка адзначыў, што на харкаўскім кірунку, як і на іншых, расейскім войскам пачынае бракаваць людзей ды тэхнікі. Акрамя таго, расейскае камандаванне перакідвае войскі з харкаўскага кірунку на луганскі і ізюмскі.

«Расейская групоўка, якая мусіла выконваць задачы другога этапу наступу, амаль што страціла свае магчымасці для наступу. Можа, яшчэ тыдзень-два яны будуць рабіць намаганні актыўна наступаць. Трэцяя фаза будзе палягаць на тым, каб спачатку войскі ўзялі пэўную паўзу. І далей будзе істотным, хто хутчэй назапасіць рэзервы, каб далей весці баявыя дзеянні», – патлумачыў эксперт.

Hавiны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 13 траўня

2022.05.13 18:08

МГМ, belsat.eu


#Беларусь