Беларускія праваабаронцы 25 траўня прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек.
Гэта Дзяніс Барсукоў, Наталля Малец, Святлана Фірсава, Міхал Лабань, Сяргей Ліс, Яўген Паўлоўскі, Іван Бацюк, Максім Лацунцэвіч, Ігар Леднік, Канстанцін Рудніцкі, Ігар Галушка і Максім Кубліцкі.
Новыя палітычныя зняволеныя асуджаныя ці ўзятыя пад варту па артыкулах за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Ім прысуджана мера пакарання ад накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу да некалькі гадоў пазбаўлення волі. Праваабаронцы патрабуюць вызваліць палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.
Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1207 чалавек.
Алена Рувіна belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!